Англійская для сустрэч, лістоў і сумоўяў.
Чакае прэзентацыя, сумоўе або рэгулярныя сустрэчы па-англійску? Гэта і будзем трэніраваць.

Што складана на працы?
На сустрэчы ты ведаеш, што сказаць — але занадта позна.
Хочаш рэагаваць хутчэй, натуральней і без складання кожнага сказа ў галаве.
Просты ліст займае занадта шмат часу.
Практыкуем кароткія лісты: як сфармуляваць просьбу, растлумачыць праблему ці адказаць кліенту.
Наперадзе сумоўе або павышэнне.
Можам разабраць пытанні з сумоўя і патрэніравацца расказваць пра твой досвед.
Што трэніруем
Інтэнсіўная падрыхтоўка да сумоўя
Кароткая індывідуальная праграма перад сумоўем: адказы, сімуляцыі, лексіка і зваротная сувязь.
Англійская для сустрэч
Правядзенне сустрэч, уключэнне ў размову, ветлівае перапыненне, выказванне меркавання і нязгоды.
Прэзентацыі і выступленні
Як пераходзіць паміж слайдамі, тлумачыць думку і адказваць на пытанні без падрыхтаванага тэксту.
Прафесійная англійская
Лісты, званкі і сустрэчы з камандай ці кліентамі — паводле тваіх працоўных задач.
На сустрэчы важна, каб цябе зразумелі.
На занятках ты можаш скончыць думку, адказаць на дадатковае пытанне і паспрабаваць яшчэ раз пасля заўваг.
- практыка на матэрыялах і сітуацыях з тваёй працы
- сімуляцыі сустрэч, размоў, прэзентацый і сумоўяў
- словы і выразы з тваіх лістоў, сустрэч і працоўных дакументаў
- магчымасць кароткай праграмы пад мэту або рэгулярных заняткаў
Што забярэш з заняткаў
Сустрэчы і званкі
Сітуацыі, якія здараюцца на працы.
Час скончыць думку
Спачатку гаворыш, потым разбіраем памылкі.
Патрэбныя фармулёўкі
Выбіраем словы, якія варта замяніць.
Кароткая самастойная праца
Матэрыял па тэме пасля заняткаў.