Пачынаеш з нуля? Ты якраз там, дзе трэба.
Спакойны тэмп, міні-група або індывідуальныя ўрокі і простыя размовы з першага занятку. Ніхто не чакае, што ты ўжо нешта ведаеш.

- Узровень
- A0 — з нуля або пасля доўгага перапынку
- Фармат
- Міні-група або індывідуальна
- Калі
- Групы ўвечары, індывідуальна — гнутка
- Цана
- ад 40 zł / 60 хв
Гэты курс для цябе, калі…
Ты ніколі не вучыў англійскую.
Пачынаем з прывітанняў, лічбаў і простых пытанняў — таго, што спатрэбіцца адразу.
Вучыў даўно, і амаль усё забылася.
Хутка праверым, што засталося, і не будзем паўтараць тое, што ты ўжо ведаеш.
Баішся быць самым слабым у групе.
У групе для пачаткоўцаў усе стартуюць прыкладна з аднаго месца. А памылкі — частка навучання.
Першыя тыдні крок за крокам.
Першая размова
Бясплатная кансультацыя — можна гаварыць па-беларуску, па-руску або па-польску.
Самыя патрэбныя фразы
Прадставіцца, спытаць, лічбы, час, пакупкі.
Гаворыш з першага ўрока
Кароткія дыялогі замест доўгіх спісаў слоў.
Паўтарэнне паміж урокамі
Кароткія матэрыялы, каб новыя словы не забываліся.
Частыя пытанні
Урокі будуць толькі па-англійску?
На пачатку дапамагаем сабе зразумелай табе мовай. Кожны тыдзень англійскай становіцца больш.
Калі я пачну размаўляць?
Простыя размовы — пра сябе, працу, пакупкі — трэніруем з першых заняткаў. Тэмп залежыць ад рэгулярнасці.
Група ці індывідуальна?
Група танней і дае больш размоў з рознымі людзьмі. Індывідуальна — калі ў цябе нерэгулярны графік або хочацца хутчэй.
Пачні з бясплатнай размовы.
Раскажы, для чаго табе патрэбная англійская. Мы ператэлефануем або адкажам, праверым узровень і падкажам групу ці іншы фармат.
Зручней напісаць адразу?
5,0 у Google · 16 водгукаў